Прэзентацыя: “Спрат” завяршае працоўны тыдзень разам з Еўрарадыё! (слухаць)

5-diy-feat-ales-lutycz.mp3

спампаваць

“Апошняя, пятая песня — пра чалавека, які спрабуе ў першую чаргу разабрацца сам з сабою, не разлічваючы на латэрэю ці джэк-пот. Сам спрабуе нешта рабіць, працаваць, ствараць. Гэтая песня і падсумоўвае вынік усяго нашага міні-альбома", — тлумачыць лідар гурта Зміцер Сянько. І працягвае: "Мы даўно жадалі запісаць песню з Алесем Лютычам, і прыйшлі да высновы, што гэтая песня акурат пасуе для дуэта. Таму што, ведаючы Алеся, можна сказаць, што ён з тых людзей, якія не стаяць на месцы, чакаючы халявы, а працуюць і займаюцца справай”.


Нагадаем, у LP “Спрат’UP” увайшло 5 трэкаў, якія музыкі вырашылі выкладаць у Сеціва цягам працоўнага тыдня з панядзелка па пятніцу. Кожная песня, на думку Змітра Сянько, адлюстроўвае розныя бакі чалавечага жыцця. А для лягчэйшага асэнсавання новых твораў і паглыблення ў іх, музыкі прапануюць прыхільнікам слухаць па адной сваёй песні ў дзень. Пазнаёміцца з усімі трэкамі міні-альбома “Спрата” можна на афіцыйным сайце каманды.

Фота: www.budzma.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі