Каманда Аляксандра Лукашэнкі перайграла расіян (відэа)
У фінальным матчы 9-га Каляднага міжнароднага хакейнага турніра беларусы выйгралі ў расійскай каманды "Газпрам Экспарт" з лікам 5:2.
Героем матча стаў Алег Антоненка, які закінуў тры шайбы і зрабіў дзве галявых перадачы. У гульні ўдзельнічаў Аляксандр Лукашэнка, які на турніры набраў тры ачкі.
Нагадаем, што летась Калядны турнір таксама выйграла каманда кіраўніка Беларусі.
Фота — belta.by