За "экстрэмізм" судзілі ўжо пятага "Чалавека года Віцебшчыны"
Дзяніс Якаўлеў
За "экстрэмізм" судзілі ўжо пятага "Чалавека года Віцебшчыны", піша @vitebsk_info. На гэты раз пад рэпрэсіі трапіў супрацоўнік абласнога музея Дзяніс Якаўлеў, які "адказваў за патрыятычнае выхаванне моладзі ў горадзе". Яго адміністрацыйную справу разглядаў Чыгуначны суд Віцебска (суддзя — Алена Грабянчук). Галоўнага захавальніка фондаў музея Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова судзілі за "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць".
Якаўлеў быў прызнаны рашэннем аблвыканкама "Чалавекам года Віцебшчыны" за 2021 год. Раней былі рэпрэсаваныя за ўяўны "экстрэмізм" яшчэ чацвёра чалавек, уганараваныя такім званнем: Вітольд Ермалёнак (2009), Аляксандр Ганчароў (2014), Тамара Джумантаева (2014) і Ілля Шэндалесаў (2018).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.