У Гомелі за "распаўсюд экстрэмізму" судзілі прафсаюзнага чыноўніка

Мікалай Талейка

Мікалай Талейка / ctv.by

У Гомельскай вобласці за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" судзілі чарговага функцыянера праўладных прафсаюзаў. Гэтым разам слухалася адміністрацыйная справа Мікалая Талейкі.  Ён з'яўляецца галоўным юрыдычным інспектарам Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва. Арганізацыя ўваходзіць у склад ФПБ.

Справа Талейкі разглядалася ўчора ў Добрушскім раённым судзе, паведамляюць праваабаронцы.  Яму прызначанае адміністрацыйнае пакаранне.

Адзначым, што гэта не першы прадстаўнік праўрадавага прафсаюза ў Гомельскай вобласці, якога судзяць за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У снежні 2023 года з аналагічным абвінавачваннем была арыштаваная на 15 сутак кіраўніца Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза банкаўскіх і фінансавых работнікаў Таццяна Хацкова. Пазней яе звольнілі. Пад палітычныя рэпрэсіі трапіў і старшыня праўрадавага прафсаюза "Белпрафмаш" Аляксандр Балошка, яго таксама арыштоўвалі на 10 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі