Прафсаюзны рух: што ад яго засталося і як сёння бараніць правы працоўных — эфір

Максім Пазнякоў / Еўрарадыё

Максім Пазнякоў / Еўрарадыё

Сярод тых сотняў тысяч беларусаў, якія былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі пасля падзеяў 2020 года, былі і актывісты прафсаюзных арганізацый. І за мяжой гэтыя людзі застаюцца ў прафсаюзным руху. Безумоўна, сёння адстойваць перад адміністрацый прадпрыемства, у профільных міністэрствах альбо беларускіх судах правы працоўных яны не могуць, але пэўныя інструменты для такой дзейнасці ў іх усё ж застаюцца і цяпер.

Што засталося ад незалежных прафсаюзаў у Беларусі і ці магчыма абараняць правы працоўных з-за мяжы Беларусі? Як на сітуацыю з прафсаюзным рухам рэагуюць міжнародныя прафсаюзныя і праваабарончыя арганізацыі? Ці могуць яны паўплываць на пашырэнне ціску на лукашэнкаўскі рэжым? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза, выканаўца абавязкаў старшыні Беларускага кангрэса незалежных прафсаюзаў (БКНП) Максім Пазнякоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі