У Магілёве загінуў інспектар ДАІ

Некалькі дзён таму ў ДТЗ у Магілёве загінуў 27-гадовы матацыкліст

Некалькі дзён таму ў ДТЗ у Магілёве загінуў 27-гадовы матацыкліст / @uvdmogilev

У Магілёве загінуў інспектар спецыяльнага ўзвода батальёна ДПС абласнога ДАІ Мікіта Ісачкоў. Пра гэта распавядае ведамасная газета міліцыі "На страже". Як менавіта загінуў міліцыянт, выданне не ўдакладняе. У матэрыяле гаворыцца толькі, што гэта была трагічная смерць.

"Люстэрка" выказала здагадку, што гаворка ідзе пра гібель у выніку ДТЗ, якое адбылося 7 верасня. У той дзень у Магілёве сутыкнуліся мікрааўтобус і матацыкл. 27-гадовы матацыкліст загінуў. Пасля аварыі ў мясцовым пабліку "ДТЗ і НЗ Магілёў" у каментарах пад навіной адзін з карыстальнікаў з нікам Аляксандр Ісачкоў напісаў, што ў ДТЗ загінуў яго сын. Імя па бацьку загінулага інспектара было Аляксандравіч.

Па факце ДТЗ была распачатая крымінальная справа. Вінаватым у аварыі, мяркуючы з усяго, быў кіроўца аўтамабіля Ford, які "паварочваючы налева, не даў перавагу матацыклу Yamaha". Кіроўца мікрааўтобуса ўцёк з месца аварыі. Аднак мужчыну хутка знайшлі. "На момант затрымання ён быў п'яны. Следчаму фігурант растлумачыў, што ўжываў спіртное ўжо пасля ДТЗ. Гэтая версія будзе старанна праверана падчас папярэдняга следства", — распавядалі пазней у Следчым камітэце.

В Могилеве погиб инспектор ГАИ
Кіроўца аўтамабіля, які збіў матацыкліста, калі яго затрымалі, быў п'яны / @uvdmogilev
В Могилеве погиб инспектор ГАИ
Мікіта Ісачкоў разам з жонкай Вольгай / lenadm-mogilev.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі