Айцішніка з EPAM затрымалі ў Беларусі, калі ён прыехаў з ЗША да сваякоў

Артур Мемех каля Галівуда

Артур Мемех каля Галівуда / фота з яго старонкі "Вконтакте"

У Беларусі будуць судзіць айцішніка з кампаніі EPAM, піша "Наша Ніва". Хутчэй за ўсё, яго затрымалі, калі ён прыехаў з ЗША наведаць сваякоў.

Артур Мемех — мінчук, яму 33 гады. У ЗША ён пераехаў увесну 2020 года — перад самым пачаткам эпідэміі кавіду. У EPAM працуе зтаго часу, як вучыўся на трэцім курсе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Журналісты НН заўважылі, што анлайн у сацсетках Артур апошні раз быў напрыканцы мінулай восені. Верагодна, у канцы 2023 года ці на пачатку 2024-га ён адправіўся ў Беларусь і быў затрыманы.

Суд над ім пачнецца 23 верасня. Айцішніка вінавацяць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК). Судзіць яго будзе Аляксандр Рудэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі