У Лепелі за "экстрэмізм" судзілі "Чалавека года Віцебшчыны"

У судзе, ілюстрацыйнае фота

У судзе, ілюстрацыйнае фота

У Лепелі за "экстрэмізм" учора судзілі "Чалавека года Віцебшчыны-2018" Іллю Шэндалесава, распавядаюць віцебскія рэсурсы. Як вынікае з раскладу суда Лепельскага раёна, Шэндалесаву інкрымінавалі "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт.19.11 ч. 2 КаАП РБ). Якую пастанову вынес суддзя Фадзей Зінькевіч, праваабаронцам пакуль невядома.

У свой час Шэндалесаву прысвоілі званне "Чалавек года Віцебшчыны-2018" за вялікі асабісты ўклад у развіццё аховы здароўя насельніцтва Лепельскага раёна. Бальніцу ён узначальваў з 2008 года. Але ўжо з 2021 года на гэтай пасадзе працуе іншы чалавек — Аляксей Пракоф'еў.

В Лепеле за "экстремизм" судили "Человека года Витебщины"
Ілля Шэндалесаў/ @vitebsk_info

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі