Грамадзянін Японіі назваў рэпартаж на БТ "татальнай містыфікацыяй"

Грамадзянін Японіі знаходзіцца за кратамі з ліпеня

Грамадзянін Японіі знаходзіцца за кратамі з ліпеня / tvr.by

Грамадзянін Японіі, уладальнік кампаніі Масанары Сата назваў рэпартаж на БТ "татальнай містыфікацыяй". Ён сцвярджае, што абмяркоўваў з затрыманым у РБ за "шпіянаж" Масатосі Наканісі выключна магчымасці развіцця бізнесу і было гэта некалькі гадоў таму. У прапагандысцкім сюжэце была паказаная іх перапіска. "Ні я, ні ён не можам быць шпіёнамі", — сказаў бізнесмен, якога БТ назвала "прадстаўніком ваеннай разведкі Японіі", у каментары mainichi.jp. Ён патрабуе вызвалення Масатосі Наканісі.

Выданне адзначае, што пераклад на рускую мову фрагментаў перапіскі грамадзян Японіі, паказаны на БТ, не адпавядае іх зместу. Напрыклад, у ёй згадваўся Кітай, а ў перакладзе раптам з'явіліся ЗША, пра якія зусім не было гаворкі.

Наканісі Масатосі працаваў выкладчыкам японскай мовы ў дзяржуніверсітэце імя Францішка Скарыны ў Гомелі. Яго затрымалі ў Беларусі яшчэ ў ліпені. Сюжэт на БТ выйшаў 5 верасня (а напярэдадні ён анасаваўся). У ім сцвярджалася, што японец нібыта некалькі гадоў збіраў інфармацыю ў РБ, асабліва на тэрыторыях памежных з Украінай. Яго абвінавачваюць у "агентурнай дзейнасці".

Грамадзянін Японіі назваў рэпартаж на БТ "татальнай містыфікацыяй"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі