Пасля арышту не выйшаў на волю загадчык аддзялення віцебскай бальніцы

Аляксандр Ганчароў

Аляксандр Ганчароў / "Витебские вести"

Учора павінен быў выйсці на волю пасля 15 сутак арышту загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай абласной бальніцы Аляксандр Ганчароў. Але яго так і не вызвалілі, паведамляе ініцыятыва "Белыя халаты". У чым яго падазраюць або абвінавачваюць гэтым разам, калегам і праваабаронцам пакуль невядома.

Ганчарова затрымалі 11 кастрычніка. Што стала падставай і ў чым яго абвінавацілі, калегі так і не даведаліся. Суд прызначыў медыку 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Адзначым, што Аляксандр Ганчароў працуе ў медыцыне больш за 25 гадоў, адзначаны званнем "Чалавек года Віцебшчыны". У 2020-м ён таксама атрымаў падзяку ад Лукашэнкі за ўнёсак у барацьбу з COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі