Беларусы не паміраюць. Тры галоўныя праблемы беларускай медыцыны і іх вырашэнне

Скажоная статыстыка перашкаджае разуменню, наколькі ўсё дрэнна ў ахове здароўя / Еўрарадыё

Скажоная статыстыка перашкаджае разуменню, наколькі ўсё дрэнна ў ахове здароўя / Еўрарадыё

У Беларусі востра не хапае лекараў, знікаюць лекі (то ад анказахворванняў, то ад гепатыту С), а ўлады засакрэцілі звесткі аб смяротнасці ў краіне. Але тое, што лекаў няма, а лічбы схаваныя, на жаль, не азначае, што беларусы перасталі хварэць і паміраць. Акадэмічны дырэктар BEROC Леў Львоўскі прадставіў эканамічны погляд на праблемы беларускай медыцыны. У аснову яго публікацыі ляглі кансультацыі больш чым з дзясяткам прадстаўнікоў медсістэмы Беларусі і іншых краін.

Еўрарадыё выбрала самае важнае з працы эканаміста.

 

Як у Беларусі працуе ахова здароўя?

Сістэма аховы здароўя Беларусі — крыху змененая савецкая сістэма Сямашкі. Гэта значыць, што ў ёй усё падпарадкоўваецца іерархіі, яна ахоплівае ўсё насельніцтва, фінансуецца цэнтралізавана і наладжаная на барацьбу з эпідэміямі. Збольшага яна актуальная і зараз — бо эпідэміі час ад часу здараюцца. Акрамя таго, людзям радасна ведаць, што медыцына ў іх краіне — бясплатная, а прапаганда ні на хвілю не дае забыцца на гэта.

Але ёсць у гэтай постсавецкай сістэме і мінусы. Напрыклад, рэсурсы размяркоўваюцца неэфектыўна — закупкі і траты робяцца паводле плана, а не гледзячы на рэальныя запыты медыкаў. А іерархізацыя не дае прымаць неабходныя рашэнні кіраўнікам медустаноў, пакуль не будзе ўказання або дазволу "зверху".

З таго, як уладкаваная сістэма, вынікаюць тры асноўныя праблемы.

 

Праблема №1. Падробленая статыстыка

Белорусы не умирают. Три главных проблемы белорусской медицины и как их решить
https://www.ideasbank.vision/ru/projects/healthy-belarusians

Маніпуляцыі чыноўнікаў прывялі да таго, што беларусы бачаць неадэкватныя, а часам проста выдуманыя звесткі аб становішчы аховы здароўя. А бяда сістэмы ў тым, што калі на паперах усё нармальна — то нічога і не трэба мяняць. Таму важныя змены ў сферы не адбываюцца (на паперах усё і так ужо — лепей няма куды), камфортныя ўмовы для медыкаў не ствараюцца (на паперах яны ўсім задаволеныя), а людзі не заўсёды могуць атрымаць паслугі патрэбнай якасці (на паперах якасць ужо максімальна магчымая).

Белорусы не умирают. Три главных проблемы белорусской медицины и как их решить
Прычыны смяротнасці беларускіх мужчын / ideasbank.vision

У Еўропе гэты разрыў таксама ёсць. Але складае ў сярэднім усяго 5,6 года.

Такая нізкая працягласць жыцця азначае, што празмерная смяротнасць сярод мужчын праяўляецца яшчэ ў працаздольным узросце. Для эканомікі гэта азначае страту чалавечага капіталу і працоўных рэсурсаў. Некаторыя мужчыны нават не паспяваюць скарыстацца заробленай пенсіяй і пабачыць унукаў. А жанчыны застаюцца ўдовамі, што азначае маральныя пакуты і эканамічныя страты для іх.

Белорусы не умирают. Три главных проблемы белорусской медицины и как их решить
Колькі краіны выдаткуюць на ахову здароўя / ideasbank.vision

Сярэднія выдаткі на медыцыну ў Беларусі ў 2021 годзе складалі $356 на душу насельніцтва, у той час як аналагічны паказчык у краінах Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) склаў $4900.

Гэткія нізкія выдаткі пры ў сярэднім някепскіх выніках медыцыны забяспечваюцца за кошт нізкіх заробкаў лекараў і медработнікаў. Цяжкія ўмовы працы пры нізкім узроўні кампенсацыі прыводзяць да таго, што медыкаў неабходна больш, чым людзей, гатовых працаваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі