Арыштаваны загадчык аддзялення рэаніматалогіі Віцебскай абласной клінікі

Аляксандр Ганчароў

Аляксандр Ганчароў / "Витебские вести"

Сілавікі затрымалі загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай абласной клінікі Аляксандра Ганчарова, паведамляе ініцыятыва "Белыя халаты".

Затрыманне адбылося 11 кастрычніка. Суд, які адбыўся сёння, паводле папярэдніх звестак прызначыў медыку 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Падстава невядомая.

Аляксандр Ганчароў мае медыцынскі стаж больш за 25 гадоў. Ён быў уганараваны званнем "Чалавек года Віцебшчыны". У 2020-м медык атрымаў падзяку ад Лукашэнкі за ўнёсак у барацьбу з COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі