Магілёўскія ўлады заплацяць за няякасны рамонт дарогі?

А гэта старая дарога з ямінамі ў двары, у якія праваліваліся машыны, адсутнасць заніжаных бардзюраў, што стварала перашкоды раварыстам і маладым бацькам з дзіцячымі вазкамі, праблема недахопу парковак. Асабліва жыхароў дома не задавальняла тое, што з-за блізкай лакалізацыі гімназія №1 кожную раніцу, калі бацькі з усяго гораду прыводзілі дзяцей на вучобу, на дарозе ў двары ўтвараліся шматхвілінныя заторы. Бо вузкая дарога ў двары не спраўлялася з такім патокам машын.

Каб вырашыць гэтыя набалелыя праблемы  жыхары дома 64 склалі калектыўны зварот у Магілёўскі гарвыканкам, адміністрацыю прэзідэнта, у ЖРЭА, мясцоваму дэпутату, дэпутату парламента. Пад зваротам падпісалася каля 60 грамадзян, і зварот быў заўважаны мясцовай уладай. Пра тое, што паабяцалі ўлады выправіць у двары  расказвае ініцыятар калектыўнага звароту Ігар Барысаў:

 

“Прыйшоў адказ з гарвыканкама, у якім яны адказалі, што да канца 2012 года будуць зроблены паркоўкі. У другім квартале гэтага году будзе выканаы ямачны рамонт, заніжаны бардзюры, пашырана дарога, і усталяваны знак “рух забаронены” ”.

Аднак не з усімі абяцаннямі ўлада справілася: знак забарона дарожнага руху з’явіўся, але  галоўная праблема, адсутнасць парковачных месцаў, засталася, ды і дарога чамусці была адрамантавана напалову. Працягвае Ігар Барысаў:

Усталявалі знак рух забаронены- гэта заслуга ДАІ, адбыўся частковы ямачны рамонт дарогі, занізілі бардзюку і пашырылі дарогу на ўездзе у двор дома 64, аднак застаецца не выкананая самая галоўная праблема гэта адсутнасць парковак: на 288 кватэр зарэгістравана 160 машын, у двары можа змясціцца 30-40 машын”. 

Каб у двары з’явіліся дадатковыя парковачныя месцы, а дарога была поўнасцю адрамантавана жыхары дома 64 па праспекце Дзімітрава пішуць скаргі ў гарвыканкам і Адміністрацыю прэзідэнта, яны патрабуюць прыцягнуць да адказнасці асобаў з Магілёўскага гарвыканкама і КУП ЖРЭА за неякасную выканную працу, а таксама просяць абавязаць супрацоўнікаў ДАІ ажыццяўляць перыядычныя рэйды і штрафаваць парушальнікаў дарожнага руху ў двары дома.

 

Спецыяльна для праграмы Кардыяграма

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі