Месі забіў за "Барселону" ўжо 301 мяч (відэа)
У апошнім матчы чэмпіянату Іспаніі "Барселона" выйграла ў гасцях у "Гранады" з лікам 2:1.
Абодва галы ў "Барсы" на рахунку Ліянэля Месі. Ён першы ў складзе каманды накалаціў у брамы сапернікаў больш за 300 мячоў, адзначае сайт delfi.lv.
З іншых матчаў тура адзначым перамогі "Атлетыка" ў гасцях над "Вальядалідам" — 3:0 і мадрыдскага "Рэала" над "Раё Вальекана" — 2:0.
Пасля 24-га тура ў "Барселоны" 65 ачкоў, у "Атлетыка" — 53, у "Рэала" — 49 ачкоў.