Міліцыянты самі прыехалі да Сцяпанавай пасля нападзення
Дзяўчына іх не выклікала і адмовілася ехаць ў пастарунак.
Вось што Юлія Сцяпанава распавяла Еўрарадыё:
“Да мяне сёння ж, літаральна раніцай, прыехала міліцыя. Я іх не выклікала. Збіралася сама пазней пайсці і напісаць заяву”.
У выніку з міліцыянтамі яна так і не паехала. Заяву аб нападзе актывістка “Еўрапейскай Беларусі” збіраецца напісаць разам з адвакатам.
Нагадаем, што па словах Юліі Сцяпанавай позна ўвечары ў нядзелю ў Мінску на вуліцы двое невядомых мужчын павалілі яе на зямлю і абрэзалі валасы. Напад дзяўчына звязвае з грамадскай актыўнасцю. Яна збірала дапамогу палітвязням праз інтэрнэт.