Мінскае "Дынама" прайграла маскоўскаму ЦСКА — 1:2 (відэа)

Адзіную шайбу ў браму масквічоў закінуў Сяргей Дрозд. Нагадаем, што сустрэча сапернікаў 15 верасня ў Мінску завяршылася перамогай "Дынама" — 3:1.

Пасля 46 гульняў "Дынама" мае 62 ачкі і займае чацвёртае месца ў дывізіёне Тарасава, сёмае ў Заходняй канферэнцыі і 16-е ў агульнай табліцы.

Наступныя два матчы мінчукі правядуць на выездзе. 26 студзеня іх чакае сустрэча з пражскім "Львом", 28-га — з браціслаўскім "Славанам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі