Мінскае "Дынама" зноў прайграла, а БАТЭ не здолеў перамагчы

Барысаўскі БАТЭ і "Мінск" у Барысаве згулялі ўнічыю 1:1. Госці першыя адкрылі лік — на 74-й хвіліне вызначыўся Сора, але праз 5 хвілін Канцавы забіў гол у адказ.

У астатніх матчах былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Нафтан" (Наваполацк) — "Белшына" (Бабруйск) — 1:0, "Дынама" (Мінск)"Шахцёр" (Салігорск) — 0:2, "Дняпро""Віцебск" — 0:0, "Дынама" (Брэст)"Тарпеда-БелАЗ" — 1:3, "Нёман" (Гродна) — "Гомель" — 0:0.


Лідыруе БАТЭ, у яго 24 ачкі, у "Тарпеда-БелАЗа" — 17 ачкоў, у "Нафтана" і "Шахцёра" — па 15 ачкоў.

Наступны, 11-ы тур, пройдзе 21 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі