Футбаліст Вабга Т'янчэн стаў Цярэнціем Луцэвічам

Як паведамляе сайт dinamo-minsk.by, абаронца мінскага "Дынама" перайшоў на правах арэнды ў "Гомель". Сваё рашэнне змяніць экзатычныя імя і прозвішча 21-гадовы футбаліст патлумачыў жаданнем узяць прозвішча бабулі, якая яго выхавала, а таксама імя, якое атрымаў пры хросце.

Вабга Т'янчэн нарадзіўся ў Камеруне, ён мае беларускае грамадзянства. З 2009 года гуляў у сталічных клубах, летась — у "Гомелі" і "Віцебску".

Фота — pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі