Мінскія ўлады хочуць знізіць гандлёвыя надбаўкі да 10%
Такім чынам яны спадзяюцца зацугляць кошты ў сталічных крамах. Апроч гэтага, гандлю даручана забяспечыць поўны асартымент тавараў на паліцах.
Такое даручэнне змешчанае ў лісце мэра Мінска Мікалая Ладуцькі на адрас раённых адміністрацый, паведамляе TUT.by. Тых, што не выканае даручэнне, чакаюць самыя жорсткія захады. Ліст таксама прадпісвае спецыялістам Мінгарвыканкаму сумесна з санітарнымі службамі ў гэтыя выходныя зладзіць агульны маніторынг гандлёвай сеткі горада ды праверыць, ці ёсць там поўны асартымент тавараў.