На Брэсцкім чыгуначным вакзале былі ўцёкі з этапа? (фота)
Прынамсі, чалавека злавілі з дапамогай сабакі. Сведкамі гэтаму былі сотні пасажыраў, якія ішлі па пешаходным мосце з боку цэнтра.
Людзі спыняліся, перажывалі, адно што не рабілі стаўкі. Уцекача дагналі, скруцілі і адканваіравалі ў аўтазак непадалёку ад грузавой платформы станцыі "Брэст-Цэнтральны".
Што праўда, гэта магла быць і трэніроўка. На фотаздымках відаць, што пасля затрымання злоўлены чалавек паводзіцца досыць вольна і спакойна.
У горадзе няма буйных пенітэнцыярных установаў — ёсць толькі следчы ізалятар №7 і зборны перасыльны пункт для затрыманых на мяжы мігрантаў.