Надзея Астапчук атрымае бронзавы медаль за алімпіяду ў Афінах?

Гэта адбылося пасля паўторнай праверкі допінг-пробаў, узятых восем гадоў таму, паведамляе афіцыйная старонка МАК. Сярод спартоўцаў, у якіх забяруць медалі, апынуліся беларусы Іван Ціхан і Ірына Ятчанка.

Пазбудзецца медаля таксама штурхальніца ядра расіянка Святлана Крывялёва. Дарэчы, у гэтай жа дысцыпліне чацвёртае месца на алімпіядзе ў Афінах узяла беларуска Надзея Астапчук. Таму бронза хутчэй за ўсё дастанецца беларусцы, якая ўздымецца на адно месца.

Нагадаем, што падчас Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Астапчук забралі залаты медаль за ўжыванне допінгу.

Фота — eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі