Пацярпелым ад выбуху на Пляханава пачалі выплочваць кампенсацыі

Нагадаем, выбух адбыўся ў жылым доме № 85 па вуліцы Пляханава 23 лютага. Загінулі два чалавекі.

“Кампенсацыі атрымалі пенсіянеры, па 900 тысяч. І таксама выдзелілі на дзіцё. Ці то 600, ці то 700 тысяч”, — паведаміў Еўрарадыё Алег Філіпеня, жыхар дома ў сталіцы, дзе 23 лютага адбыўся выбух.

Афіцыйна Мінгарвыканкам пра памер выплат і кампенсацый абяцае паведаміць у бліжэйшы час. Пакуль што для жыхароў 10-га пад’езда шукаюць лепшыя варыянты жылля. Некаторыя сем’і замест нязручнага нумара ў гатэлі перасялілі ў кватэры, размешчаныя паблізу ад ранейшага месца жыхарства. Арганізаванае харчаванне за кошт горада.

Вярнуць людзей у іх кватэры гарадскія ўлады абяцаюць у красавіку. Аднаўленчыя будаўнічыя працы на месцы выбуху ўжо пачаліся.

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі