Пасля 1-га тура ў футбольным чэмпіянаце Беларусі лідыруюць 4 каманды

Салігорскі "Шахцёр" у гасцях перамог наваполацкі "Нафтан" — 2:1, а "Гомель" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0 (на здымку момант гульні).

Нагадаем, у суботу адбыліся тры матчы: "Мінск" — БАТЭ — 1:0, "Славія-Мазыр" — "Нёман" (Гродна) — 1:3, "Белшына" (Бабруйск) — "Брэст" — 3:1. Паколькі ў чэмпіянаце выступаюць 11 камандаў, жодзінскае "Тарпеда-МАЗ" першы тур прапускала.

Сярод лідараў "Нёман", "Белшына", "Шахцёр" і "Мінск", якія набралі па 3 ачкі. Чэмпіён краіны БАТЭ займае толькі 9-ы радок.

Матчы 2-га тура пройдуць 31 сакавіка. Каляндар чэмпіянату можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі