Павел Няхайчык падпісаў двухгадовы кантракт з БАТЭ
Раней маскоўскае "Дынама" скасавала кантракт з беларусам.
Беларускі паўабаронца выступаў за БАТЭ да 2011 года.
У каментары прэс-службе БАТЭ футбаліст паведаміў, што ў родны клуб вяртаецца з добрым настроем. Няхайчык кажа, што атрымаў каштоўны досвед пры блізкім знаёмстве з расійскай прэм'ер-лігай, турнірам высокага ўзроўню. Разам з тым гулец прызнаецца, што знаходзіцца не ў самай аптымальнай фізічнай форме.
Фота — goals.by