Павел Няхайчык вяртаецца ў БАТЭ?
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у сераду барысаўскі клуб падпіша кантракт з футбалістам.
Як паведамляе блог insider_blr, клуб узгадніў асабістыя ўмовы кантракту са сваім выхаванцам. Цяпер паўабаронца займаецца ўрэгуляваннем пытанняў з маскоўскім "Дынама", дзе ён лічыўся да апошняга часу.
Фота — sports.ru