"Прессбол": за выхад на Алімпіяду хакеісты прасілі 500 тысяч долараў

"Назаўтра пасля паразы нашых хакеістаў ад славенцаў быў моцна ўражаны падрабязнасцю, пачутай з вуснаў статуснага спартыўнага кіраўніка, — піша Новікаў. — Аказваецца, перад ад'ездам на алімпійскую кваліфікацыю ў Военс зборная Беларусі рабром ставіла пытанне аб прэміяльных — паўмільёна долараў "на круг" за патрапленне ў Сочы. Праўда, цяпер не так важна, абяцалі іх ці не...".

Нагадаем, нацыянальная хакейная зборная Беларусі не патрапіла на Алімпіяду ў Сочы. Пуцёўку ў кваліфікацыйным турніры ў Даніі заваявалі славенцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі