Расія дасць Беларусі толькі $500 млн?

Папраўкі ў бюджэт выкліканыя неабходнасцю размеркавання чаканых з-за высокіх коштаў на нафту дадатковых прыбыткаў у памеры 1,46 трлн. расійскіх рублёў. Таксама, у расходную частку расійскага бюджэту будзе занесены артыкул, які дазваляе расійскім уладам выдаць крэдыт Беларусі.

У прынцыпе, “добрай” навіной можна назваць той факт, што ў раздзеле “падтрымка эканомікі” з'явіцца радок аб вылучэнні Беларусі “крэдыту бюджэтнай падтрымкі па лініі антыкрызіснага фонду ЕвраАзЭС”. “Дрэннай” — сума зарэзерваваных на гэтыя мэты сродкаў, якая прыкметна ніжэйшая запытанай беларускім ўладамі сумы ў 2 млрд. долараў, піша АФН.

На падтрымку Беларусі законапраект дазваляе выдаткаваць толькі 14 млрд. расійскіх рублёў, што складае прыкладна 500 млн. долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі