Сёння Дзень народзінаў у Мікі Маўса
18 лістапада 1928 года знакамітае мышаня з’явілася на экранах кінатэатраў.
Датай нараджэння Мікі Маўса лічыцца дзень першага паказу фільма “Параходзік Вілі” у Colony Theater ў Нью-Ёрку. Гэты мультфільм часта называюць першым гукавым, хоць насамрэч першым у гісторыі быў адзін з эпізодаў Song Car-Tunes Макса Фляйшэра. Яго паказалі ў 1924 годзе.
Мікі Маўс таксама фігураваў у нямым мультфільме Plane Crazy, прадстаўленым 15 траўня 1928 года. Аднак стужка не атрымала поспеху і Мікі Маўс увайшоў у гісторыю менавіта праз паказ “Параходзіка Вілі”.