Севастопальская міліцыя: “Якава Навуменку забілі падчас вулічнай бойкі”

Вось што паведаміла Еўрарадыё Вольга Ярмоленка, кампетэнтная службовая асоба з севастопальскай міліцыі:
120827 MilicyjaSievastopal_0.mp3
“Канфлікт здарыўся 19-га жніўня ў цэнтры горада на плошчы Нахімава. У цяперашні час Следчым упраўленнем Упраўлення МУС па горадзе Севастопалі ўзбуджаная крымінальная справа па 1-й частцы 115-га артыкула крымінальнага кодэкса Украіны ("наўмыснае забойства").  У гэты вечар не было ніякага канцэрта, не было ніякага ахоўніка. Гэта проста вялікая плошча ў цэнтры горада. Побач — Графская прыстань, Прыморскі бульвар, вялікая колькасць людзей. Проста здарыўся канфлікт паміж артыстам і нявызначанай асобай”.

Нагадаем, Якаў Навуменка памёр у рэанімацыі гарадской бальніцы №1 праз тыдзень пасля здарэння. Зламыснік, які смяротна траўмаваў артыста, не затрыманы.

Якаў Навуменка нарадзіўся 28 сакавіка 1959 года ў Оршы. Закончыў Мінскае музычнае вучылішча, а потым і Гнесінскае. Год таму спявак атрымаў званне Народнага артыста Беларусі. Тады ж ён адзначыў 25-годдзе сваёй творчай дзейнасці.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі