Пачаўся суд над экс-намеснікам міністра ўнутраных спраў
Слуханні праходзяць у закрытым рэжыме.
Справу Яўгена Полудня разглядае Ваенная калегія Вярхоўнага суда.
Нагадаем, былога высокапастаўленага міліцыянта вінавацяць у злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару. Полудня затрымалі 8 снежня 2011 года. Следства выявіла, што Полудзень сістэматычна доўгі час атрымліваў ад службоўцаў МУС матэрыяльныя каштоўнасці і грошы.