Супрацоўнік "БелМузТВ" тлумачыць свой учынак прыгнечаным псіхічным станам
Праваахоўнікі затрымалі мужчыну ўначы ў Магілёве, дзе жывуць яго бацькі, і ўжо прывезлі ў Мінск.
Нагадаем, здарэнне адбылося ў суботу, 13 красавіка. Каля 16-й гадзіны на канале БелМузТВ на нейкі час музычныя кліпы перапыніліся трансляцыяй парнаграфічнага відэа. Па факце дэманстрацыі порнароліка завялі крымінальную справу.
Праваахоўнікі высветлілі, што згаданы супрацоўнік, "знаходзячыся на працоўным месцы, на працягу каля 10 хвілін здзейсніў публічную дэманстрацыю відэаматэрыялаў парнаграфічнага зместу з дапамогай тэлевізійнага вяшчання, пасля чаго знік".
Мужчына, 1985 года нараджэння, патлумачыў, што пасварыўся з дзяўчынай і знаходзіўся ў прыгнечаным псіхічным стане. Як паведамілі Еўрарадыё ў Следчым камітэце па г. Мінску, допыт пакуль не пачаўся — чакаюць адваката.