У беларусаў новы любімы від спорту — балотны футбол

Балотны футбол у Беларусі

Балотны футбол у Беларусі / Мінэнерга

На выходных у Пухавіцкім і Лідскім раёнах праходзіць фестываль балотнага футбола. Як піша "Лідская газета", у горадзе Бярозаўка на яго з'ехаліся больш за 45 каманд з Гродзенскай вобласці.

Правілы ў балотным футболе амаль такія ж, як і ў звычайным. Але ёсць і адрозненні. У камандзе — 6 гульцоў, а сам матч складаецца з двух таймаў, кожны з якіх доўжыцца ўсяго 5 хвілін. Гуляць можна ў любым абутку, акрамя берцаў. Падчас гульні нельга пераабувацца.

Вуглавыя і штрафныя ў балотным футболе выконваюцца рукамі. Падчас матчу можна замяняць колькі заўгодна гульцоў, таму што гульня занадта энергазатратная.

Балотны футбол яшчэ называюць тарфяным, паколькі футбольнае поле засынаюць торфам, яго неабходна ўвесь час увільгатняць.

У белорусов новый любимый вид спорта — болотный футбол
У белорусов новый любимый вид спорта — болотный футбол
У белорусов новый любимый вид спорта — болотный футбол
У белорусов новый любимый вид спорта — болотный футбол

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі