Сярэдняя пенсія ўдзельніка ВАВ у Мінску — 835 310 рублёў

На 1 красавіка сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў Мінску складае 649 765 рублёў, пенсіі па ўзросце інвалідаў вайны — 1 043 993 рублі, удзельнікаў вайны — 835 310 рублёў, паведамляе БелаПАН.
 
На сёння на ўліку ў органах сацыяльнай абароны насельніцтва сталіцы знаходзяцца 9 718 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і асобаў, якія пацярпелі ад наступстваў вайны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі