У Гомелі прайшла дабрачынная акцыя “Падары ім шанец”

Дабрачынная акцыя валанцёрскага руху па абароне жывёл пад назвай “Падары ім шанец” прайшла ў Гомелі ўжо ў трэці раз. У фае гарадскога грамадскага-культурнага цэнтра гамельчукі маглі абраць сабе гадаванца з ліку тых, якія апынуліся на вуліцы, і падарыць ім шанец на шчасце ды годнае жыццё. Усе жывёлы, што былі прадстаўлены патэнцыйным гаспадарам,  агледжаны ветэрынарным лекарам і прышчэплены ад шаленства, некаторыя з іх — стэрылізаваныя.

Пад час мерапрыемства сваімі выступамі валанцёраў  падтрымалі некаторыя танцавальныя ды творчыя калектывы горада і гомельскія рок-гурты “Всё по 800” і “Проспект 45”.

На акцыі таксама быў арганізаваны збор дапамогі ў якасці корму, лекаў ды іншых харчоў для катоў і сабак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі