У Гомелі сябра выбарчай камісіі забрала “хуткая”
Надзвычайнае здарэнне адбылося 23 верасня прыкладна а 8.50 на ўчастку № 8 Савецкай акругі № 34.
Жанчыне-сябру камісіі стала раптоўна блага — яе спаралізавала, і яна знерухомела. Выклікалі хуткую, якая прыехала амаль праз паўгадзіны. У жанчыны быў высокі ціск, каля 250 на 120. Верагодна, ёй наогул нельга было ісці засядаць у камісіі з высокім такім ціскам, паведаміў назіральнік за выбарамі, сябра БХД Валерый Яроцкі.
Па яго словах, жанчыну вынеслі з участка ў “хуткую” на насілках, а выбары ідуць сваёй чарадой: грае вясёлая музыка, людзі галасуюць, інфармуе сайт spring96.org