У ініцыятыўнай групе Мілінкевіча Ліхавід, Бартосік, Кастусёў, Чалы

Аляксандр Мілінкевіч будзе балатавацца ў 109-й Уруцкай акрузе ў Мінску. Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы па вылучэнні палітыка кандыдатам у дэпутатам былі пададзеныя 19 ліпеня. Як паведамляе прэс-служба руху "За Свабоду", у групе больш за 350 чалавек. Між іншым, у ліку гэтых людзей намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, эканаміст Сяргей Чалы, былы палітвязень Мікіта Ліхавід, бард Зміцер Бартосік.

“Важна прадэманстраваць, што сярод незалежных кандыдатаў у дэпутаты ёсць акурат шмат такіх людзей — працавітых і разумных, годных і сумленных, якія любяць сваю Радзіму і ведаюць, як ажыццявіць у ёй перамены", — цытуе словы Аляксандра Мілінкевіча прэс-служба руху "За Свабоду".

Паводле слоў Мілінкевіча, задачай руху на выбарах у Палату прадстаўнікоў з'яўляецца "ўмацаванне ў беларусах адчування неабходнасці пераменаў і асабістай адказнасці за лёс Радзімы". Між іншым, будзе прэзентавацца "Народная праграма".

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі