У Мінску адкрылі помнік ахвярам выбуху ў метро (ФОТА, ВІДЭА)
На акцыю да станцыі метро "Кастрычніцкая" прыйшло каля 300 чалавек, паведаміў карэспандэнт Еўрарадыё Віталь Ругайн.
Помнік, створаны скульптарам Канстанцінам Селіханавым, адкрыў старшыня Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька.
Удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць ахвяраў тэракту хвілінай маўчання.