У першы дзень на Depeche Mode прадалі больш за 200 квіткоў у фан-зону

Фэны Depeche Mode размятаюць самыя дарагія квіткі на шоў гурта ў Мінску. У канцэртным агенцтве “Корпорация развлечений” нам паведамілі, што за першы дзень было прададзена больш за 200 квіткоў у фан-зону. Прычым, прагназуе прадстаўнік агенцтва, на наступным тыдні квіткі ў фан-зону могуць скончыцца, а кошты астатніх білетаў уздымуцца.

“Корпорация развлечений”: “Квіткі будуць, але кошт на іх уздымецца. Праз тыдзень усю “Мінск-Арэну” мы наўрад ці прададзім, але ў фан-зону — цалкам рэальна”.


Як даведалася Еўрарадыё, першыя квіткі на канцэрт Depeche Mode набылі дзве дзяўчыны-студэнткі - яны выбралі для сябе лепшыя месцы. Найчасцей беларускія аматары легендарнага гурта набываюць па 2 квіткі. Але бываюць і выключэнні: адна дзяўчына набыла адразу 16 штук!

Depeche Mode выступяць у Мінску 29 ліпеня, дзе завершаць свой еўрапейскі тур.

Фота: afisha.bigmir.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі