У Пінску гарэла крама на базары, а пінчукі здымалі гэта на мабільнікі
На рынку ў цэнтры горада ўдзень 24 студзеня загарэлася цацачная крама.
Да месца здарэння прыбылі некалькі экіпажаў ратавальнікаў, якія хутка ліквідавалі пажар. На шчасце, агонь не перакінуўся на іншыя павільёны.
Як кажуць ратавальнікі, іх уразіла тое, што прадпрымальнікі і наведвальнікі кірмашу кінулі свае справы і спакойна здымалі пажар на мабілкі.
Фота — dumskaya.net