У Польшчы памёрла вядомая польская журналістка, ураджэнка Беларусі
Тэрэза Тараньска памёрла ва ўзросце 69 гадоў пасля цяжкой хваробы.
Яна вядомая шэрагам кніг, якія складалі інтэрв'ю з вядомымі асобамі польскай палітычнай сцэны. Таксама Тараньска была аўтаркай праграмы “Зараз вы” на польскім тэлеканале TVP2 і серыі тэлевізійных інтэрв’ю. Акрамя таго, журналістка была суаўтаркай шэрагу дакументальных фільмаў.
У 2001 годзе яна была ўзнагароджана Афіцэрскім Крыжом Ордэна Адраджэння Польшчы.
Нарадзілася Тэрэза Тараньска ў 1944 годзе ў Ваўкавыску.
Фота — gazeta.pl