У рэйтынгу IFFHS БАТЭ апынуўся на 79-м месцы

У абноўленым рэйтынгу лепшых клубаў свету па версіі IFFHS першае месца займае іспанская "Барселона". Як адзначае "Прессбол", у тройку лідараў уваходзяць таксама англійскі "Чэлсі" і аргенцінскі "Бока Хуніёрс". У топ-дзясятку таксама ўвайшлі іспанскі "Атлетыка", бразільскі "Карынтыянс", нямецкая "Баварыя", іспанскі "Рэал", італьянскі "Ювентус", нямецкая "Барусія", французскі "Ліён".

БАТЭ — адзіны з беларускіх клубаў, што ўваходзяць у першую сотню. "Гомель" займае 237-е месца (падняўся з 245-га), салігорскі "Шахцёр" — на 382-м (быў на 390-м).

Фота — vmonitor.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі