У Турцыі адбылася масавая бойка беларускіх і венгерскіх футбалістаў
Здарылася гэта падчас таварыскага матчу паміж магілёўскім "Дняпром" і "Ферэнцварашам".
Як паведамляе сайт goals.by, у цэнтры бойкі з беларускага боку апынуўся нападаючы Дзяніс Коўб. Таксама з боку абедзвюх камандаў у сутычцы ўдзельнічалі ўсе гульцы і прадстаўнікі трэнерска-адміністрацыйных штабоў.
Матч у Белеку, дарэчы, скончыўся ўнічыю 1:1. У беларусаў на 70-й хвіліне вызначыўся Коўб, які зраўняў лік.
Афіцыйны сайт ФК "Дняпро" інфармуе, што сёння ў другой палове дня каманда прылятае ў Беларусь.