Віктара Івашкевіча за заклік да санкцый аштрафавалі на 500 тысяч

Падставай для пазову стала тое, што Івашкевіч заклікаў еўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты. Цыбліенка (на здымку) вырашыла спагнаць з Івашкевіча 500 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі.

Як паведаміла Еўрарадыё пасля абвяшчэння прысуду Марына Цыбліенка, грошы яна перадасць у мазырскі Чырвоны крыж. Таксама яна адзначыла, што для яе важна, каб Віктар Івашкевіч "абверг сваю заяву ў інтэрнэце" і больш да санкцыяў не заклікаў. Адзначым, што суд абавязаў Івашкевіча абвергнуць сваю заяву на сайце "Хартыі-97". Сам палітык яшчэ перад абвяшчэннем прысуда гаварыў, што "са сваіх пазіцый не саступіць".

Вось як пракаментаваў прысуд у эфіры Еўрарадыё Віктар Івашкевіч:

120522 IvashkevichS.mp3

Фота — Еўрарадыё і bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі