Вікторыя Азаранка 30 тыдняў запар узначальвае рэйтынг WTA
Пасля адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе яго пераможца Вікторыя Азаранка захавала першае месца ў сусветным рэйтынгу.
Беларуская тэнісістка лідзіруе 30 тыдняў запар — з 9 ліпеня 2012 года. Агулам на яе рахунку 49 тыдняў на чале рэйтынгу WTA, адзначае БелаПАН.
У новым ранг-лісце, апублікаваным сёння, з трэцяга на другое месца паднялася амерыканка Серэна Уільямс, якая пацясніла расіянку Марыю Шарапаву.
Фота — eurosport.ru