Вікторыя Азаранка не выйшла на матч з Серэнай Уільямс
Матч 1/2 фінала тэніснага турніра мусіў прайсці ў Брысбене. Аднак першая ракетка свету на корце не з'явілася.
Азаранка заявіла, што ў яе траўма.
Адзначым, што Вікторыя Азаранка пакуль мае на сваім рахунку толькі адну перамогу над амерыканкай (11 паядынкаў прайграна). 23-гадовая Азаранка — першая ракетка свету, 31-гадовая Уільямс — трэцяя.
Фота — championat.com