Вікторыя Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Індыян-Уэлсе
У паядынку 1/8 фіналу беларуская тэнісістка перамагла палячку Уршулю Радваньску — 6:3, 6:1.
У гэтай гульні Вікторыя з самага пачатку захапіла ініцыятыву, адзначае БЕЛТА. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 25 хвілінаў.
Летась Азаранка выйграла спаборніцтвы ў Індыян-Уэлсе, перамогшы ў фінале расіянку Марыю Шарапаву.
Фота — eurosport.ru