Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал Australian Open
У чвэрцьфінальным паядынку адзіночнага разраду 23-гадовая беларуская тэнісістка выйграла ў расіянкі Святланы Кузняцовай — 7:5, 6:1.
У паўфінале 23-гадовая першая ракетка свету сустрэнецца з амерыканкай Слоўн Стэфенс. 19-гадовая тэнісістка сенсацыйна перамагла Серэну Уільямс.
У другім паўфінале другая ракетка свету расіянка Марыя Шарапава згуляе з кітайскай тэнісісткай На Лі, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, год таму Азаранка ў Мельбурне ўпершыню выйграла турнір серыі "Вялікага шлема". Гэта дазволіла ёй заняць першае месца ў сусветным рэйтынгу.
Фота — Reuters