Па справе выбуху газу ў Лагойскім раёне ёсць адзін абвінавачваны
Пра гэта паведаміў старшыня Следчага камітэта Валянцін Шаеў.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, трагедыю можна было б прадухіліць, калі б працаўнікі "Лагойскрайгазу" своечасова і належным чынам адрэагавалі на паведамленні ад жыхароў дома. Аднаму з кіраўнікоў "Лагойскрайгазу" выставілі абвінавачванні ў службовай халатнасці. Плануецца абвінаваціць яшчэ аднаго работніка.
Нагадаем, што выбух адбыўся 8 лютага 2012 года ў трохпавярховым доме ў вёсцы Малінаўка Лагойскага раёна. Адзін чалавек загінуў, 15 пацярпелі. Разбураныя каля сямі кватэраў. Магутнасць выбуху была досыць вялікай: у машын, якія стаяць праз дарогу ад хаты, павыбіла шкло.
Шаеў кажа, што расследаванне ўжо завяршаецца. Следства мяркуе, што выбух адбыўся з-за ўзгаранні газапаветранай сумесі, якая ўтварылася ад уцечкі з сістэмы газазабеспячэння жылога дома. Мяркуецца таксама, што дэтанацыя выбуху магла адбыцца з-за халадзільніка.
Фота і відэа з месца здарэння адразу пасля выбуху
Дом пад Лагойскам аднавілі пасля выбуху: ні цяпла, ні вады (фота)
Дом пад Лагойскам адбудоўваюць, а прычыны выбуху не апублікавалі (фота)