З'явілася відэа, як міліцыя страляла па нагах хуліганаў
Здарэнне адбылося 17 сакавіка каля мазырскага рэстарана "Элада".
Нарад міліцыі затрымліваў за дробнае хуліганства чатырох маладых людзей (малодшы — 1992 года нараджэння, старэйшы — 1983-га г. н.), аднак яны аказалі актыўнае супраціўленне. Адзін з хуліганаў разбітай бутэлькай параніў у галаву міліцыянта
Пасля папераджальнага стрэлу адзін з дваіх міліцыянтаў зрабіў тры прыцэльныя стрэлы. У выніку трое чалавек былі параненыя ў ногі, іх шпіталізавалі. Чацвёрты хуліган затрыманы. Супрацоўнікам міліцыі спатрэбілася меддапамога.
На жаль, на відэа выразаныя многія важныя моманты.
Распачалі крымінальную справу за бойку з міліцыянтамі і парваную форму
Фота — vk.com/gorodmozyr