Рэжысёры і акторы чытаюць Сянцова. Відэа ў падтрымку
Алег Сянцоў — украінскі кінарэжысёр. Яго і актывіста Аляксандра Кольчанку затрымалі ў Крыме 10 мая 2014 года.
Іх абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў. Кольчанку прысудзілі да дзесяці, а Сянцова — да дваццаці гадоў турмы. Цяпер Сянцоў знаходзіцца ў калоніі "Белы мядзведзь" у расійскім горадзе Лабытнангі на паўвостраве Ямал.
14 мая Алег Сянцоў абвясціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем вызваліць усіх 64 украінскіх палітвязняў на тэрыторыі Расіі. 28 мая Сянцоў пагадзіўся на падтрымальную тэрапію.
АПАВЯДАННІ АЛЕГА СЯНЦОВА
"Детство"
Чытаюць: Яўген Цыганоў, Аляксандр Паль, Аляксандр Яцэнка і Канстанцін Кажэўнікаў
"Бабушка"
Чытаюць: Вольга Лапшына і Ксенія Рапапорт
"Собака"
Чытаюць: Андрэй Звягінцаў, Святлана Камыніна, Лія Ахеджакава
ЗВАРОТЫ Ў ПАДТРЫМКУ АЛЕГА СЯНЦОВА
Вядомыя расійскія акторы і рэжысёры адкрыта звяртаюцца ў падтрымку ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, які трымае бестэрміновую галадоўку. Вось іх словы.
Мне здаецца, што абмен палітвязнямі — гэта была б проста ідэальная, ідэальная мера, ідэальнае выйсце з гэтага тупіка, у якім мы, у якім усё нашае грамадства знаходзіцца. Гэта быў бы пазітыўны вынік для абодвух бакоў.
Я мару ўбачыць Алега Сянцова на волі, як я мару, каб нашае грамадства стрэсла з сябе гэты самнамбулічны сон абыякавасці. Дзякуй вялікі за ўвагу. Дзякуй усім!
Мне здаецца, што ўсе павінныя падаваць свой голас у той якасці, у якой змогуць, таму што сёння Сянцоў, а заўтра — любы з нас. Любы з нас, хто не спадабаецца... На каго настукаюць, хто што-небудзь скажа, што можна інтэрпрэтаваць як экстрэмізм — такое расцяжнае паняцце, якое кладзецца літаральна на любога з нас, на любога!
Давайце ўсе крычаць у сілу сваіх магчымасцяў, давайце будзем у гэтым экстрэмальнымі — у абароне нявінных і ў абароне тых, каго мы любім.
Яшчэ я патрабую, каб яго неадкладна вярнулі на тэрыторыю дзяржавы яго сапраўднага грамадзянства — то бок ва Украіну. А таксама я б вельмі хацела, каб справы ўсіх палітычных украінскіх зняволеных на тэрыторыі Расіі таксама паўторна расследаваліся з прыцягненнем сіл Еўрасаюза.